Мікалай Астапавіч Алексютовіч
Мікалай Астапавіч Алексютовіч (5 лютага 1921, в. Бахаравічы, Пухавіцкі раён — 27 красавіка 1967 Мінск) — беларускі гісторык філасофіі, філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1955). БіяграфіяУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў у Чырвонай Арміі, лейтэнант. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ (1952). З 1952 — у Інстытуце філасофіі і права (ІФП) АН БССР. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Перадавая грамадская і філасофская думка ў Беларусі ў XVI ст.». Працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі, у Беларускім тэхналагічным інстытуце (з 1963). ДзейнасцьДаследаваў гісторыю грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, гісторыю рэлігіі і атэізму на Беларусі эпохі Сярэднявечча, асветніцкую дзейнасць, літаратурную творчасць і светапогляды Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Л. Зізанія і інш. Адзін са складальнікаў і аўтараў кнігі «З гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (Мн., 1962), якая ўвяла ў навуковае карыстанне працы мысляроў Беларусі XVI—XVIII ст. У дыскусіі па кнізе А. Ф. Коршунава «Апанас Філіповіч: Жыццё і творчасць» выказаў думку пра патрэбу новага аб'ектыўнага падыходу да пытання пра беларускую дзяржаўнасць у Сярэднявеччы (А дзе ж ісціна аб'ектыўная? // Полымя, 1966, № 5). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia