Мікалай Васілевіч Тарасюк
Мікала́й Васі́левіч Тарасю́к (22 мая 1932, в. Стойлы, цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці — 15 студзеня 2015) — беларускі разьбяр, музычны майстар. Народны майстар Рэспублікі Беларусь (1989). ЖыццяпісНарадзіўся 22 мая 1932 года (паводле іншых звестак — 8 мая[1]) ў вёсцы Стойлы (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці). Пачаў працаваць з васьмігадовага ўзросту, пасвячы каровы. Бацька з маці мелі добры надзел зямлі, чатыры каровы, двое коней, конную малацілку, рыбацкія снасці. Пасля далучэння Заходняе Беларусі да БССР і сканчэння 2-й сусветнай вайны ўся маёмасць перайшла ў калгас[2]. Пасля вайны Мікалай пайшоў у другі клас пачатковай школы. Скончыўшы чатырохгодку, дапамагаў бацькам па гаспадарцы, пасля працаваў у калгасе. Аднак, застудзіўшыся на калгаснай сенажаці, прахварэў 16 гадоў, атрымаў інваліднасць. У 1953 годзе павянчаўся з Надзеяй Максімчык родам з-пад Кобрына[3]. З ёй мелі сына (памёр у маладым узросце) і двух дачок. Жонка памерла ў 2006 годзе. У 2007 годзе памерла апошняя суседка Мікалая Тарасюка, і ён некаторы час з'яўляўся адзіным жыхаром роднай вёскі[2]. Жыў у бацькоўскай хаце, трымаў хатнюю скаціну, птушак, сабак і катоў. У падоранай яму кватэры ў Пружанах жыла яго дачка. Творчасць
Разьбой па дрэве і пляценнем з лазы захапіўся з дзяцінства. Выразаць цацкі з дрэва пачаў для гульняў уласным дзеткам, лічачы гэта не больш, чым забавай. Аднак у пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя зноў звярнуўся да былога занятку. Пачаў выкарыстоўваць таксама фарбу, салому, каляровыя балахоны з абрэзкаў тканіны. Спрабаваў выставіць свае творы ў Пружанах, Камянцы. Аднак найбольшай вядомасці Мікалай Тарасюк здолеў дасягнуць падчас правядзення Усесаюзнага фестываля народнай творчасці ў 1987 годзе. За выстаўку ў Маскве атрымаў Залаты медаль ВДНГ і медаль лаўрэата фестывалю, пасля чаго пачаліся персанальныя выстаўкі. Беларускай сялянскай працы прысвечаныя цэлыя кампазіцыі з дрэва, лазы і саломкі: «Сялянскі дворык», «Апрацоўка ільну», «Жорны», «Збор ураджая», «Жніво», «Мыццё бялізны», «Кросны» і іншыя. Кампазіцыі, прысвечаныя народным абрадам беларусаў: «Вяселле», «Каляды», «Вячоркі», «Хаўтуры» ды інш. Мае таксама творы, прысвечаныя цяжкаму эканамічнаму становішчу сялян пад рознымі ўладамі. Стварэнне твораў пачынае з прыдумвання назвы-подпісу, пасля чаго выразае да яго кампазіцыю[4]. Праз пэўны час колькасць экспанатаў вырасла настолькі, што месца ў хаце ўжо не хапала. У 1994 годзе[5] Мікалай пабудаваў побач асобную хатку для экспанатаў, назваўшы яе музеем «Успаміны Бацькаўшчыны». Музей, аналагаў якому няма ў Беларусі, змяшчае каля 300 аўтарскіх работ. Творы майстра экспануюцца ў адной з залаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык», у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры, Брэсцкім краязнаўчым музеі[6], Мотальскім музеі народнай творчасці і за межамі Беларусі. Мікалай Тарасюк таксама займаецца майстраваннем музычных інструментаў: дудак, губных гармонікаў. У 2008 годзе выдадзены альбом-манаграфія «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка», які стаў першым выданнем падобнага кшталту ў Беларусі пра творчасць народнага майстра[7]. А яго творчасць атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь[8]. У Польшчы пра Мікалая Тарасюка зняты фільм «Гаспадар»[9]. Шведскі часопіс «Hemslöjden » (па-беларуску: «Рамяство») у адным са сваіх нумароў пяць старонак прысвяціў творчасці Мікалая Тарасюка[7]. Беларуская мастацтвазнаўца Вольга Лабачэўская так ахарактарызавала творчасць майстра:
. Прэміі і ўзнагародыНародны майстар Рэспублікі Беларусь (1989) па драўлянай скульптуры. Лаўрэат Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці (1987)[10], спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» ў намінацыі «Народная творчасць» (2002). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia