Мікалай Восіпавіч Шкялёнак
Мікалай Восіпавіч Шкялёнак (1899, в. Пякоціна, Дзісненскі павет Віленскай губерні, цяпер Мёрскі раён — 1946) — беларускі грамадскі, ваенны і палітычны дзеяч, гісторык, журналіст, калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны. БіяграфіяУ 1932 г. скончыў Віленскі ўніверсітэт, па адукацыі юрыст. Адзін з заснавальнікаў студэнцкай арганізацыі «Скарынія» пры Віленскім універсітэце. Працаваў адвакатам у Вільні. З 1934 года член праўлення Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, з 1935 — прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Удзельнічаў у выданні часопісаў Студэнцкая думка і Калоссе. У 1936 годзе адзін з заснавальнікаў арганізацыі Беларускі нацыянальны фронт, член рэдкалегіі яе органа — газеты «Беларускі фронт». 15 чэрвеня 1940 нелегальна перайшоў літоўска-германскую мяжу. З 1940 года ў Берліне, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага цэнтра, рэдагаваў газету «Раніца», з сакавіка 1942 — галоўны рэдактар. Удзельнічаў у працы курсаў беларусаведы ў Празе і складанні падручніка нямецкай мовы для беларусаў Пятра Бакача. З 1943 года займаў пасаду 1-га віцэ-прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), быў рэдактарам «Беларускай газеты», бюлетэня «Беларуская карэспандэнцыя». Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса ў Мінску (чэрвень 1944). Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[2] З ліпеня 1944 года ў Берліне, быў 2-м сакратаром БЦР. З сакавіка 1945 года ў Польшчы. У 1945 годзе вярнуўся ў Беларусь для ўзмацнення арганізацыі «Чорны кот». Міколу Шкялёнку далі мянушку «Шкляны» і ён быў прызначаны камандзірам атраду. Атрад «Шклянога» накіравалі на Барысаўшчыну, але па дарозе атрад трапіў у засаду, арганізаваную супрацоўнікамі савецкіх спецслужбаў. Пасля жорсткага бою з 32-х байцоў атрада Шкялёнка выжылі толькі 7, а сам Шкялёнак быў цяжка паранены і арыштаваны савецкімі органамі дзяржбяспекі. Паводле адных звестак, памёр у турэмным шпіталі МДБ у Мінску, паводле другіх — на пачатку 1946 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Творы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia