Мікалай Віталевіч Лысенка
Мікалай Лысенка (укр.: Микола Лисенко; 10 (22) сакавіка 1842 — 24 кастрычніка (6 лістапада) 1912) — украінскі кампазітар, піяніст , дырыжор, педагог, збіральнік песеннага фальклору, грамадскі дзеяч. Заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы. БіяграфіяСкончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1865), вучыўся ў Лейпцыгскай (1867—69) і Пецярбургскай (1874—76, клас М. Рымскага-Корсакава) кансерваторыях. Арганізаваў хор Кіеўскага ўніверсітэта (1864), украінскі хор у Пецярбургу (1874), музычна-драматычную школу (1904) у Кіеве і інш. ТворчасцьЯго музыка адметная яскравым нацыянальным каларытам, арганічным развіццём асноў народна-песеннай культуры, дэмакратычнымі ідэямі. Садзейнічаў станаўленню ўкраінскай оперы, узбагаціў музычна-сцэнічны і вакальны жанры, паклаў пачатак многім інструментальным жанрам у нацыянальнай музыцы. Збіраў і вывучаў фальклор, стварыў класічныя ўзоры апрацовак народных песень. Да найбольш вядомых твораў належыць музыка гімнаў «Малітва за Украіну» і «Вечны рэвалюцыянер», якія, ў тым ліку, выконваў хор Кірыла Стацэнкі падчас Свята саборнасці, оперы «Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» і іншыя. Мікалай Лысенка стварыў шматлікія аранжыроўкі народнай музыкі для голасу і фартэпіяна, для хору і змешанага складу, а таксама напісаў значную колькасць твораў на словы Тараса Шаўчэнкі. Ушанаванне памяціЯго імя носяць Львоўская нацыянальная музычная акадэмія імя Мікалая Лысенкі, Харккаўскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета . Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia