Мікалай Георгіевіч Беражкоў
Мікалай Георгіевіч Беражкоў (12 чэрвеня 1886, Ніжні Ноўгарад, Расійская імперыя — 12 сакавіка 1956, Масква, СССР) — савецкі гісторык і археограф. Доктар гістарычных навук (1946). Вучань Мацвея Любаўскага. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і настаўніка гімназіі. Скончыў Ніжагародскую мужчынскую гімназію, дзе атрымаў добрую падрыхтоўку па мовах. Вучыўся і гуляў разам з Якавам Свярдловым[1]. У 1910 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе выкладаў спецыяліст па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Мацвей Любаўскі. У 1910—1919 гадах працаваў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі; адначасова, у 1918—1919 гадах — асістэнт Маскоўскага археалагічнага інстытута. У наступныя гады выкладаў у ВНУ Масквы, Ніжняга Ноўгарада, Разані. У 1924—1934 гадах працаваў у Музеі рэвалюцыі СССР, у 1934—1936 гадах — у музеі «Катарга і ссылка», у 1936—1951 гадах — у Інстытуце гісторыі АН СССР. Навуковыя інтарэсыЗаймаўся крыніцазнаўствам, гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, якому прысвяціў серыю артыкулаў. Асноўным яго даследаваннем з’яўляецца доктарская дысертацыя «Літоўская метрыка як гістарычная крыніца» (1946). Апошнія гады жыцця займаўся храналогіяй рускіх летапісаў. Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia