Мікалай Канстанцінавіч Гюбенет
Мікалай Канстанцінавіч Гюбенет (10 жніўня 1862 — 9 сакавіка 1931) — расійскі грамадскі дзеяч і палітык, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у фракцыю нацыяналістаў. БіяграфіяНарадзіўся 10 жніўня 1862 года ў Харкаўскай губерні. Пачаў службу ў 1889 годзе ў канцылярыі Магілёўскага дваранскага дэпутацкага сходу. Ганаровы міравы суддзя Чэрыкаўскага ўезда. Старшыня ўезднай па сялянскіх справах прысутнасці і Клімавіцкага павятовага з’езду. Маршалак Клімавіцкага павета. У 1907 годзе быў абраны членам Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у рускую нацыянальную групу, з 1909 года - рускую нацыянальную фракцыю. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў арыштаваны, сядзеў у Петрапаўлаўскай крэпасці, збег, эміграваў у Латвію. Памёр у 9 сакавіка 1931 года ў Рызе. Пахаваны ў Рызе на Пакроўскіх могілках. Узнагароды |
Portal di Ensiklopedia Dunia