Мікалай Канстанцінавіч Мышкін
Мікалай Канстанцінавіч Мышкін (нар. 12 мая 1948, г. Іванава, Расія) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і трыбатэхнікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2004), доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (1991). БіяграфіяСкончыў Іванаўскі энергетычны інстытут імя У. І. Леніна (1971), аспірантуру Інстытута праблем механікі Акадэміі навук СССР (1976). З 1977 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1987 года галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела, з 2002 па 2017 год дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя В. А. Белага НАН Беларусі[3], з 2017 - загадчык аддзела 4 «Трэнне, змазка і эксплуатацыйная ўстойлівасць матэрыялаў» дадзенага Інстытута[4]. УзнагародыПрэмія Ленінскага камсамола ў галіне навукі і тэхнікі (1982). Прэмія Акадэміі навук Беларусі за лепшую навуковую працу (1993). Прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі (2004). Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2011). Навуковая дзейнасцьАсноўным напрамкам навуковай дзейнасці з’яўляецца аналіз тапаграфіі і механічных уласцівасцей паверхневых слаёў, механіка і электрафізіка кантакту цвёрдых цел, дыягностыка зношвання машын, навуковае прыборабудаванне для аналізу паверхневых слаёў і кантактных узаемаадносін на мікра- і нанаўзроўні. Распрацаваў новыя матэрыялы і змазкі для вузлоў трэння, прыборы для дыягностыкі зношвання машын, атамна-сілавыя мікраскопы, адгезіометры, трыбометры і мікратрыбометры. Аўтар звыш 200 работ, у тым ліку 12 манаграфій, больш за 50 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, у т.л. больш за 20 замежных. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia