Мікалай Канстанцінавіч Петрушкевіч
Мікала́й Канстанці́навіч Петрушке́віч (нар. 5 жніўня 1937, в. Ціхаволя Свіслацкага раёна) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1986—1990). БіяграфіяСкончыў Гродзенскі тэхнікум Белкаапсаюза і Маскоўскі кааператыўны інстытут Центрасаюза. Працоўную дзейнасць пачаў прадаўцом у гродзенскай краме «Культтавары». Пасля службы ў Савецкай Арміі працягнуў працаваць у гандлі, з 1964 года працаваў дырэктарам крамы, з 1967 года кіраўніком базы культторга. У 1970 годзе быў прызначаны намеснікам начальніка абласнога ўпраўлення гандлю Гродна. Праз паўтара года пераведзены ў Міністэрства гандлю на пасаду начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю. З 1977 года працуе начальнікам Брэсцкага ўпраўлення гандлю аблвыканкама. У 1981 годзе быў пераведзены намеснікам міністра гандлю рэспублікі. З 1986 па 1990 гады займаў пасаду міністра гандлю БССР. У 1991 годзе яго накіроўваюць у распараджэнне Міністэрства знешнеэканамічных сувязяў СССР. Распараджэннем Савета Міністраў СССР атрымлівае прызначэнне намесніка старшыні гандлёвага прадстаўніцтва СССР у Польшчы. Пасля распаду СССР прызначаны гандлёвым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Польшчы, дзе працаваў да 1995 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ад Слуцкай выбарчай акругі. Узнагароды
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia