Мікалай Кузьміч Спірыдзенка
Мікалай Кузьміч Спірыдзе́нка[1] (30 снежня 1916 (12 студзеня 1917), вёска Беразуга, Гарадоцкі павет, цяпер Шумілінскі раён — 27 снежня 1980) — Герой Савецкага Саюза (1945), генерал-маёр (1961). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1937), Барысаглебскую ваенную авіяшколу лётчыкаў (1938), Ваенна-паветраную акадэмію (1950), Ваенную акадэмію Генштаба (1957). З 1937 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года на Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Заходнім, 2-м Беларускім франтах. Камандзір эскадрыллі, намеснік камандзіра знішчальнага авіяцыйнага палка маёр М. К. Спірыдзенка зрабіў 337 баявых вылетаў, удзельнічаў у 85 паветраных баях, збіў 15, у групе 6 самалётаў праціўніка. Да 1970 года ў Савецкай Арміі, у 1962—1970 гадах выкладчык ваеннай акадэміі. Жыў у Маскве. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia