Мікалай Леанідавіч Страха
Мікалай Леанідавіч Страха (нар. 27 жніўня 1963, в. Малыя Вікаравічы, Столінскі раён) — беларускі географ, педагог, грамадскі дзеяч. БіяграфіяСкончыў з адзнакай Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (1985), потым працаваў у гэтым інстытуце (з 1995 года ўніверсітэце). У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта — таксама з адзнакай. З 1998 года працаваў у БДПУ імя М. Танка, выкладаў геаграфію сусветнай гаспадаркі і насельніцтва, палітычную геаграфію, займаў пасаду намесніка дэкана па вучэбнай працы факультэта прыродазнаўства. Удзельнічаў у пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, звольнены з БДПУ 20 кастрычніка 2020 года[1]. Пасля 2020 года працаваў начальнікам вучэбна-метадычнага аддзела ў недзяржаўных навучальных установах: Мінскім інавацыйным універсітэце і Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці. Аўтар больш за 190 навуковых, навукова-метадычных прац, суаўтар вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі для ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Выбраная бібліяграфія
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia