Мікалай Максімавіч Раганоўскі
Мікалай Максімавіч Рагано́ўскі[1] (руск.: Николай Максимович Рогановский; нар. 24 жніўня 1942) — матэматык і педагог, доктар педагагічных навук (1999), прафесар (1996). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Новасімбірка (Кувандыкскі раён Арэнбургскай вобласці, Расія). У 1964 годзе скончыў Орскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Т. Р. Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Матэматыка. Фізіка», у 1969 годзе — аспірантуру пры Навукова-даследчым інстытуце агульнай педагогікі Акадэміі педагагічных навук СССР[2]. З 1972[1] года працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Займаў пасаду дацэнта. З 1994[1] года прафесар кафедры методыкі выкладання матэматыкі факультэта матэматыкі і прыродазнаўства. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Научно-методические основы конструирования учебника геометрии средней школы»[2]. Навуковая дзейнасцьАўтар прац па інтэграцыйных падыходах, сучасных тэхналогіях і методыцы навучання матэматыцы, праблемах школьнага падручніка матэматыкі, падручнікаў па геаметрыі для школ з паглыбленым вывучэннем матэматыкі. Сярод публікацый:
Узнагароды і званніУзнагароджаны граматай Міністэрства асветы БССР (1978), граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2008, 2012), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998)[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia