Алег Ігнатавіч Таўгень
Алег Ігнатавіч Та́ўгень[3] (6 кастрычніка 1962, Валожын, Мінская вобласць — 16 жніўня 2011) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1993, Камбінаторныя метады ў тэорыі лінейных і арыфметычных груп), прафесар (1995). БіяграфіяСкончыў у 1984 годзе Механіка-матэматычны факультэт БДУ і працаваў стажорам-даследчыкам у Інстытуце матэматыкі Акадэміі Навук БССР. З 1992 года А. І. Таўгень працаваў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. З 1992 года прарэктар па навукова-даследчай рабоце і знешнім сувязям, з года 1999 года першы прарэктар прарэктар[4], у 2000 годзе прызначаны рэктарам Акадэміі паслядыпломнай адукацыі[5][4]. Адначасова з 1991 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе з 1998 года займаў пасаду загадчыка кафедры[3]. Навуковыя працыНавуковыя працы па камбінаторнай тэорыі лінейных груп. Атрымаў крытэрый лінейнай выяўленасці паўпрамых здабыткаў і амальгаваных здабыткаў лінейных груп, даказаў гіпотэзу Герстэна пра неарыфметычнасць груп аўтамарфізмаў свабодных груп. аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ссрэдняй школы. Сярод апудлікаванага:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia