Мікалай Мікітавіч Ярмоленка
Мікалай Мікітавіч Ярмоленка (17 красавіка 1929, в. Ясяні, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 11 чэрвеня 1999) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1973). БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1952). Процаваў у Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР (1976-?, дырэктар), Беларускім тэхналагічным інстытуце (1978-?), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1952—1976 і з 1981, дацэнт кафедры «Тэхналогія шкла», у 1972—1976 — прарэктар па навуковай рабоце, адначасова загадчык кафедры «Тэхналогія сілікатаў», з 1987 — загадчык кафедры «Тэхналогія матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі»). Навуковыя інтарэсы: тэхналогія шкла і сіталаў; тэрмічныя ўласцівасці шкла; будова шкла і шклоўтварэнне; хімія і тэхналогія матэрыялаў электроннай тэхнікі. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia