Мікалай Пятровіч Пісарэнка
Мікалай Пятровіч Пісарэнка (11 верасня 1926, в. Ніколіна Балка, Стаўрапольскі край, РСФСР — 22 лютага 2009) — савецкі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1977), прафесар (1981), акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1993), член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі (1994). БіяграфіяУ 1943 годзе ў сямнаццацігадовым узросце добраахвотнікам уступіў у шэрагі Савецкай Арміі, дзе праслужыў у званні радавога да мая 1945 года. Пасля сканчэння бухгалтарскага аддзялення Пяцігорскага кааператыўнага тэхнікума тры гады працаваў галоўным бухгалтарам райспажыўсаюза ў Туркменскім раёне і тры гады — у Качубееўскім раёне Стаўрапольскага краю. Потым па накіраванню Стаўрапольскага краёвага спажыўсаюза яго перавялі на пасаду галоўнага бухгалтара Чаркескага аблспажыўсаюза, дзе пасля ён працаваў намеснікам старшыні ўпраўлення па фінансах. У 1961 годзе скончыў Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці «бухгалтар-эканаміст», у 1964 годзе скончыў аспірантуру ў Маскоўскім кааператыўным інстытуце. З 1966 па 1973 год працаваў у Маскоўскім кааператыўным інстытуце. У 1973—1978 годзе працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце эканомікі АН СССР. У 1978 годзе быў зацверджаны на пасаду прарэктара Маскоўскага кааператыўнага інстытута па Гомельскім філіяле. У 1980 годзе стаў першым рэктарам Гомельскага кааператыўнага інстытута Цэнтрасаюза. З 1996 па 2001 год працаваў у гэтым універсітэце загадчыкам кафедры эканомікі гандлю. Пасля 2001 года працаваў прафесарам гэтай кафедры. З 17 лістапада 2003 года — галоўны рэдактар навукова-практычнага часопіса «Спажывецкая кааперацыя». Узнагароды
За вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне кадраў для спажывецкай кааперацыі яму прысвоена званне «Ганаровы ветэран спажывецкай кааперацыі Беларусі». ЛітаратураПотребительская кооперация(руск.). — 2006. — № 3(14). — С. 4-8. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia