Ала Аляксандраўна Навумчык
Ала Аляксандраўна Навумчык (24 снежня 1960, пас. Вясёлы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт. БіяграфіяНарадзілася 24 снежня 1960 года ў пас. Вясёлы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза, эканаміст; Львоўскі гандлёва-эканамічны інстытут, аспірантуру, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай. Працавала эканамістам па комплекснай сістэме кіравання якасцю працы Гомельскага райспажыўсаюза; старшым эканамістам, малодшым навуковым супрацоўнікам па гаспадарча-дагаворнай тэме, асістэнтам кафедры эканомікі гандлю Гомельскага кааператыўнага інстытута. Пасля заканчэння аспірантуры Львоўскага гандлёва-эканамічнага інстытута была асістэнтам, старшым выкладчыкам кафедры эканомікі гандлю, загадчыкам кафедры эканомікі і кіравання ў аграпрамысловым комплексе, прарэктарам па навуковай рабоце Гомельскага кааператыўнага інстытута; першым прарэктарам, рэктарам установы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі». У 2008—2012 гадах — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання, уваходзіла ў склад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1]. У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».[2] УзнагародыУзнагароджана медалём «За працоўную адзнаку», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia