Мікалай Піліпавіч Заяц
Мікалай Піліпавіч Заяц (12 лістапада 1885 — 16 снежня 1949) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, контр-адмірал (1940 год). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Лапічы Асіповіцкага раёна. Беларус. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў якасці артылерыйскага старшыні, кананіра на крэйсеры «Асілак» (1914—1917). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. камандаваў кананерскай лодкай «Чырвоны Сцяг». У гады Грамадзянскай вайны, у лютым — маі 1918 г., удзельнічаў у Лядовам паходзе па перабазіраванні караблёў Балтыйскага флоту з Рэвеля і Гельсінгфорса ў Кранштат, потым камандаваў батарэяй форта «Чырванафлоцкі» у Шлісельбургскай крэпасці. Паслядоўна камандаваў крэйсерам «Вароўскі», эсмінцам «Ленін» Балтыйскага флоту; крэйсерам «Чырвоны Каўказ» на Чорным моры. У 1940 г. у ліку першых звання контр-адмірал быў удастоены і Мікалай Піліпавіч Заяц. З 1941 г. ён старшыня камітэта па абароне Севастопаля. Са жніўня 1942 г. і да канца вайны працаваў старшынёй пастаяннай прыёмнай камісіі караблёў пры Наркамаце Ваенна-марскога флоту СССР. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia