Мікалай Раманавіч Пракапчук
Мікалай Раманавіч Пракапчук (нар. 7 лютага 1948, Магілёў) — беларускі фізікахімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар хімічных навук (1989), прафесар (1995). БіяграфіяСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1971). З 1971 года ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1992 года ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, з 1996 года загадчык кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў гэтага ўніверсітэта[1]. Узнагароды
Навуковая дзейнасцьДаследаванні ў галіне хіміі, фізікі і тэхналогіі высокамалекулярных злучэнняў. Тэарэтычна абгрунтаваў і эксперыментальна пацвердзіў суадносіны паміж энергіямі актывацыі дэструкцыі палімераў ў цвёрдым і вадкім станах; распрацаваў метад ацэнкі сумарных паміжмалекулярных узаемадзеянняў у аморфных абласцях палімерных матэрыялаў; заснаваў новы напрамак у прагназаванні дэфармацыйна-трывальных уласцівасцяў плёнак, валокнаў і пакрыццяў ва ўмовах уздзеяння на іх энергетычных палёў і хімічных рэагентаў; прапанаваў і ўкараніў у сістэму сертыфікацыйных выпрабаванняў экспрэс-метады прагназавання даўгавечнасці пластмасавых труб, ПВХ-профіляў для вокнаў і дзвярэй, чарапіцы з тэрмапласткампазітаў, пенаполіурэтанавай цеплаізаляцыі, гуматэхнічных вырабаў і інш. Прапанаваў спосабы атрымання супервалокнаў, плёнак і пакрыццяў мэтавага прызначэння для спецтэхнікі. Стварыў стабілізаваныя тэрмапластычныя і эластамерныя матэрыялы з падвышанай фота-і тэрмастабільнасцю, стомлестнай вынослівасцю, паніжанай таксічнасцю. Распрацоўвае экалагічныя, рэсурса- і энергазберагальныя напрамкі: рэцыклінг палімерных матэрыялаў; стварэнне рэцэптур сучасных лакафарбавых матэрыялаў. Аўтар больш за 600 навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, у т.л. 2 манаграфій і 55 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia