Мікалай Сцяпанавіч Дароўскі
Мікалай Сцяпанавіч Дароўскі (нар. 1 мая 1924, Курская вобласць — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяСа жніўня 1943 года ў дзеючай арміі. Змагаўся на Варонежскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах у 67-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі. Вызначыўся ў ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі на тэрыторыі Беларусі. 24 чэрвеня 1944 года рота пад яго камандаваннем на падручных сродках пад агнём праціўніка фарсіравала Заходнюю Дзвіну каля вёскі Узрэчча, захапіла плацдарм і на працягу ночы з 24 на 25 чэрвеня ўтрымлівала яго. Загінуў 25 чэрвеня 1944 года, адстойваючы плацдарм. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1]. Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia