Віцебска-Аршанская наступальная аперацыяВіцебска-Аршанская наступальная аперацыя — наступальная аперацыя войскаў 1-га Беларускага (генерал арміі І. Х. Баграмян) і 3-га Прыбалтыйскага (генерал-палкоўнік, з 26 чэрвеня генерал арміі І. Д. Чарняхоўскі) франтоў, праведзеная 23—28 чэрвеня 1944 года ў ходзе Беларускай аперацыі 1944 года («Аперацыя Баграціён») падчас Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе аперацыі 26 чэрвеня 1944 года быў вызвалены Віцебск. Мэтай аперацыі з'яўляўся разгром войскаў левага крыла групы армій «Цэнтр» (віцебскую, лепельскую і аршанскую групоўкі), авалоданне раёнам гарадоў Лепель і Чашнікі, і выхад да ракі Бярэзіна. У аперацыі прымалі ўдзел:
Каардынаваў дзеянні франтоў Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі. Рэгулярныя войскі ўзаемадзейнічалі з партызанамі. У выніку аперацыі было разгромлена левае крыло групы армій «Цэнтр», савецкія войскі прасунуліся на 80—150 км і былі створаны ўмовы для наступлення ў напрамку Мінска і Прыбалтыкі. За поспехі і гераізм у ходзе Віцебскай аперацыі Фёдар Цімафеевіч Блахін, Мікалай Барысавіч Барысаў, Аляксей Іванавіч Беспятаў, Юрый Васільевіч Смірноў і Сяргей Дзмітрыевіч Барадулін ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Ля ўезду на мост, выратаваны старэйшым сяржантам Блахіным, усталявана мемарыяльная дошка з надпісам, які ўвекавечвае яго подзвіг. Ф. Ц. Блахін з'яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Віцебска. За прарыў Віцебскага ўмацаванана раёна і вызваленне Віцебска ў адпаведнасці з загадамі ВГК ад 2 і 10 ліпеня 1944 г. найменне «Віцебскіх» атрымалі 62 [1] злучэнні і часткі 39-й, 43-й і 1-й паветранай армій 3-га Беларускага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў. 41 частцы і злучэнню Савецкай Арміі прысвоены ганаровыя найменні «Аршанскіх». Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia