Мікалай Сяргеевіч Волкаў
Мікалай Сяргеевіч Волкаў (20 мая 1941, г. Златавуст, Чалябінская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1972 годзе. Працаваў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1975 года — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражываў у Мінску. Творчасць![]() Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): мікрараён № 6 (1973) і інтэрнат завода бялкова-вітамінавых канцэнтратаў (1975) у Наваполацку, гасцініца «Юбілейная» на 262 месцы ў Бабруйску (1977), комплекс Мінскага радыётэхнічнага інстытута па вул. Гікалы і Платонава (1981, дыплом I ступені ВДНГ БССР, 1984), прафілакторый з водагразелячэбніцай на возеры Нарач (1979), дзіцячы санаторый у в. Пескі Кобрынскага раёна (1988). Узнагароды1-я прэмія за афармленне часопіса «Архітэктура і будаўніцтва Беларусі» (1978) на рэспубліканскім конкурсе. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia