Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна
Санкт-Пецярбургскі ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (руск.: Институт живописи, скульптуры и архитектуры имени И. Е. Репина) — найстарэйшая і найбуйнейшая ў Расіі вышэйшая мастацкая навучальная ўстанова, якая вядзе сваю гісторыю ад Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Заснаваны ў 1757 годзе[2]. Інстытут разам з Маскоўскім дзяржаўным акадэмічным мастацкім інстытутам імя Сурыкава ўваходзіць у структуру Расійскай акадэміі мастацтваў. З 2015 года інстытут знаходзіцца пад кіраваннем Міністэрства культуры Расіі. ГісторыяЗаснаваны ў 1757 годзе ў Пецярбургу як Выхавальнае вучылішча Імператарскай Акадэміі мастацтваў. У 1894 годзе пераўтвораны ў Вышэйшае мастацкае вучылішча, у 1918 — у Петраградскія дзяржаўныя вольныя мастацка-вучэбныя майстэрні, у 1926 — Вышэйшы мастастацка-тэхнічны інстытут, у 1934—1944 — Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры, з 1944 імя І. Я. Рэпіна, з 1992 сучасная назва[3]. 3 1933 года ўваходзіў у сістэму Усерасійскай Акадэміі мастацтваў, з 1947 — Акадэміі мастацтваў СССР, з 1992 — Расійскай Акадэміі мастацтваў[3]. СтуктураМае факультэты жывапісу, графікі, скульптуры, архітэктуры, тэорыі і гісторыі мастацтваў, майстэрні станковага жывапісу, тэатральна-дэкарацыйнага жывапісу, манументальнага жывапісу, рэстаўрацыйную, аспірантуру[3]. Вядомыя выкладчыкіСярод выкладчыкаў інстытута А. Мыльнікаў, М. Анікушкін, П. Фамін, Ю. Няпрынцаў, У. Ветрагонскі, А. Жук і інш[3]. Вядомыя выпускнікіУ інстытуце вучыліся беларускія мастакі і мастацтвазнаўцы З. Азгур, Н. Высоцкая, В. Заганек, Я. Зайцаў, А. Мазалёў, П. Масленікаў, Г. Мурамцаў, В. Мурашоў, А. Паслядовіч, У. Стальмашонак, Я. Чамадураў, H. Шчасная, А. Шыбнёў і інш[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia