Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч
Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч (нар. 18 мая 1937, в. Бондары, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1991). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). З 1960 года старшы інжынер-канструктар, інжынер Інстытута энергетыкі АН БССР, у 1963—1991 гадах галоўны інжынер, старшы і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР. З 1991 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1]. УзнагародыПрэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А. В. Лыкава (2003), за манаграфію «Уводзіны ў тэорыю цепла- і масапераносу ў порыстых асяроддзях». Узнагароджаны ордэнам « Знак Пашаны» (1980). Навуковая дзейнасцьДаследаванні ў галіне кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу пры фазавых ператварэннях і ў порыстых асяроддзях. Атрыманыя ім вынікі знаходзяць прымяненне пры апісанні нераўнаважных з’яў пераносу ў працэсах сушкі матэрыялаў і пры ўздзеянні высокаканцэнтраваных патокаў энергіі на порыстыя і кампазіцыйныя матэрыялы, у вакуумнай тэхніцы і цеплаахове. Аўтар 150 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій, 6 вынаходак, 6 патэнтаў. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia