Мікалай Фёдаравіч Волкаў
Мікалай Фёдаравіч Волкаў (26 студзеня 1931, в. Нярэйша, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне хвароб унутраных органаў, кардыялогіі. Прафесар (1976), доктар медыцынскіх навук (1976). БіяграфіяНарадзіўся ў в. Нярэйша Сенненскага раёна. У 1946—1950 гадах вучыўся ў Багушэўскай сярэдняй школе. Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1956). У 1956—1960 гадах працаваў галоўным урачом Валожынскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, галоўным урачом Талачынскага раёна. У 1959—1963 гадах вучыўся ў аспірантуры на кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. 3 1963 года — у Гродзенскім медінстытуце, дзе прайшоў працоўны шлях ад асістэнта да прарэктара па лячэбнай частцы (1976—1997). Дацэнт (1966). У 1971—2001 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Обоснование клинического применения анаболических стероидов при заболеваниях внутренних органов». Узнагароды
Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац: «Гемодинамика малого круга кровообращения» (1990), «Мерцательная аритмия. Старые проблемы — новые решения» (1997), 26 рацыяналізатарскіх прапаноў і адной вынаходкі[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia