Мікалай Фірлей (гетман)
Мікалай Фірлей (польск.: Mikolaj Firlej; каля 1460—1526) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Вялікі гетман каронны (1515—1526) БіяграфіяПрадстаўнік польскага шляхецкага роду Фірлеяў герба «Леўарт». Адзіны сын любельскага земскага пісара і суддзі Пятра Фірлея з Дамбравіцы (пам. 1499) і Ядвігі Асмульскай герба «Боньча». Займаў пасаду вялікага гетмана кароннага з 1515 па 1526 год. Быў таксама: харунжым кракаўскім і старостам люблінскім, кашталянам люблінскім у 1502—1520 гадах, кашталянам кракаўскім з 1520 года, ваяводам люблінскім у 1507—1514 гадах і пазней ваяводай сандамірскім (1514—1526). У 1485 годзе Мікалай Фірлей быў дваранінам пры двары польскага караля Казіміра IV Ягелончыка. У наступным 1486 годзе ўдзельнічаў у пасольстве да германскага імператара Фрыдрыха III. У 1487 годзе прыняў удзел у паходзе каралевіча Яна I Альбрэхта супраць татараў і ўдзельнічаў у бітве пад Капыстшынем. У 1489 і 1502 гадах — пасол пры двары асманскага султана. У 1497 годзе ўдзельнічаў у няўдалым ваенным паходзе караля Яна Альбрэхта на Букавіну. У 1499 годзе Мікалай Фірлей бярэ ўдзел у падпісанні новай уніі паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім У шлюбе з Ганнай Мялецкай герба «Грыф», сястрой кашталяна завіхойскага Станіслава Мялецкага (пам. 1532), ад якой меў двух сыноў і трох дочак:
|
Portal di Ensiklopedia Dunia