Дымітр Ежы Вішнявецкі
Дымітр Ежы Вішнявецкі (польск.: Dymitr Jerzy Wiśniowiecki) (19 снежня 1631 — 28 ліпеня 1682) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Каралеўства Польскага, ваявода белзскі (1660—1678), ваявода (1678—1681) і кашталян кракаўскі (1681—1682); польны (1668—1676) і вялікі каронны гетман (1676—1682), стражнік вялікі каронны (1658—1660), староста белацаркоўскі, камянецкі, салескі, струмілаўскі, брагінскі, любомльскі. Актыўны палітычны дзеяч часу праўлення Міхала Вішнявецкага і Яна Сабескага. БіяграфіяПасля смерці бацькі Януша Вішнявецкага апеку над Дымітрам узяў Іерамія Вішнявецкі. Разам з ім Дзмітрый прымаў удзел у абароне Збаража і ў бітве пад Берастэчкам ў час паўстання Хмяльніцкага. Падчас шведскага патопу быў на баку Карла X Густава. Ужо вясной 1656 года ён вярнуўся да польскага караля Яна Казіміра. У 1658 годзе стаў стражнікам каронным. У 1660 годзе ён стаў сенатарам як ваявода белзскі. Звязаўся з прафранцузскай партыяй, які групіравалася каля польскага караля і каралевы Марыі Людвікі. Падчас рокашу Любамірскага быў на баку двара, а ўжо ўвесну 1668 года быў прызначаны гетманам польным каронным. Пасля адрачэння ад трона Яна Казіміра стаў прыхільнікам аўстрыйскай партыі, аднак падчас элекцыі ў 1669 годзе падтрымаў кандыдатуру свайго стрыечнага брата Міхала Вішнявецкага. Як польны гетман удзельнічаў у бітвах з туркамі і татарамі. Быў удзельнікам Хоцінскай бітвы, дзе камандаваў цэнтрам польскага войска. 10 мая 1671 года Дымітр Ежы Вішнявецкі ажаніўся з Тэафіляй Людвікай Заслаўскай. Шлюб апынуўся няшчаслівым. Князь ігнараваў жонку, завёў у Любліне палюбоўніцу па імі Канкордыя. Пасля смерці караля падтрымаў аўстрыйскага кандыдата Карла Латарынгскага, аднак пасля выбару Сабескага змірыўся з ім. У 1676 годзе Дзмітрый атрымаў булаву гетмана вялікага кароннага, аднак не меў палкаводчы талент, таму знаходзіўся ў цені караля Сабескага. З самага пачатку кар'еры знаходзіўся ў супрацьстаянні з Сабескім, быў адным з галоўных апазіцыянераў караля. Будучы прыхільнікам Габсбургаў, супрацьстаяў намерам польскага караля на збліжэнне з Францыяй. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia