Мікалай Цімафеевіч Вараб’ёў
Мікалай Цімафеевіч Вараб’ёў (нар. 21 чэрвеня 1951, в. Кашалёўка, злілася з в. Гаўрыленка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1998), прафесар (1997). БіяграфіяСкончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Матэматыка», 1972), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, спецыяльнасць «Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў», 1976). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1974, факультэт матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій, кафедра алгебры і методыкі выкладання матэматыкі, з 1997 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: тэорыя класаў канечных груп; методыка выкладання матэматыкі ў школе і ВНУ. УзнагародыНагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2006), Падзяка Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2009), медаль Францыска Скарыны (2011) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia