Міка Ньютан
Аксана Стэфанаўна Грыцай (укр.: Окса́на Стефа́нівна Грица́й, больш вядомая як Міка Ньютан; нар. 5 сакавіка 1986, Бурштын, Івана-Франкоўская вобласць, Украінская ССР) — украінская спявачка і актрыса. БіяграфіяНарадзіцца 5 сакавіка 1986 года ў Бурштыне Івана-Франкоўскай вобласці. Мае старэйшую сястру. У дзяцінстве была актыўнай, у 9 гадоў пачала выступаць на сцэне; аднойчы ў школе з класам сарвала канцэрт. Скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, паралельна займалася вакалам. З 11 гадоў займаецца каратэ. У 2001 годзе пераехала з Бурштына ў Кіеў і паступіла ў Кіеўскі дзяржаўны каледжа эстраднага і цыркавога мастацтваў на аддзяленне эстраднага вакалу. Цяпер жыве ў ЗША, выпускае песні на англійскай і ўкраінскай мовах. У снежні 2018 года выйшла замуж за Крыса Сааведра ў ЗША[1]. Кар’ераУ 2002 годзе атрымала перамогу на фестывалі «Чарнаморскія гульні» ў Скадоўску. Там жа пазнаёмілася з прадзюсарам Юрыем Фалесай і ў тым жа годзе падпісала з ім кантракт. Менавіта Юрый Фалеса прыдумаў Аксане яе сцэнічны псеўданім: Міка — ад Міка Джагера («Rolling Stones»), Міка Бокса («Uriah Heep»), а Ньютан — ад англійскага словазлучэння «new tone» (бел.: новы тон). Ён жа пераканаў спявачку не выкарыстоўваць ўкраінскую мову ў сцэнічнай дзейнасці. Першыя рускамоўныя хіты спявачкі — «Убежать» і «Аномалия». Відэакліп на песню «Убежать» украінскія тэлекампаніі адмовіліся пускаць у ратацыю па прычынах яго эратычнага зместу. Гэта прывяло да здымкі кліпа на песню «Аномалия». Другі кліп прынёс спявачцы першы ўздых славы. Наступныя кліпы на песні «Лунопарк» (2005) і «В плену» (2007) здымалі ў Расійскай Федэрацыі, у Маскве. У красавіку 2008 года стварыла грамадскую арганізацыю «За МИР». Еўрабачанне 2011У 2011 годзе спявачка з песняй «Angel» атрымала перамогу ва ўкраінскім нацыянальным адборы на конкурс песні Еўрабачанне 2011. Зрэшты, па афіцыйных выніках СМС-галасавання яна атрымала 29064 галасоў з 1996 тэлефонаў. Таксама адбылася значная накрутка галасоў за Міку Ньютан і ў інтэрнэт-галасаванні. Нацыянальная тэлерадыёкампанія Украіны прызначыла паўторнае галасаванне, якое павінна было адбыцца 3 сакавіка. Але праз адмову іншых удзельнікаў на Еўрабачанне паехала Міка Ньютан. 5 сакавіка спявачка і яе прадзюсар Цімафей Нагорны атрымалі благаславенне на ўдзел у конкурсе ад настаяцеля УПЦ МП мітрапаліт Уладзіміра (Сабадана). 12 мая, у другім паўфінале, Міка выступала на конкурсе шостай і атрымала месца ў фінале, які адбыўся 14 мая.. У фінале «Еўрабачання 2011» Міка, набрала 159 балаў, заняла 4 месца, нягледзячы на ўсе негатыўныя прагнозы букмекераў. Пасля Еўрабачання паехала ў Каліфорнія, планавала жыць у ЗША да 2013 года, «JK-music group» прапанавала ёй і яе прадзюсару Цімафею Нагорнаму супрацоўніцтва і прасоўванне спявачкі на Захадзе. З Мікай працуе Музыка Рэндзі Джэксан[2]. Фільмаграфія
Саўндтрэкі
ДыскаграфіяАльбомы
Радыёсінглы
Кліпы
Цікавыя факты
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia