Анастасія Аляксееўна Каменскіх
Анастасія Аляксееўна Каменскіх (укр.: Анастасія Олексіївна Каменських; нар. 4 мая 1987, Кіеў, УССР) — украінская спявачка. Атрымала вядомасць як удзельніца гурта «Патап і Насця» (2006—2017), вядзе сольную кар’еру пад псеўданімам NK[2]. Жыццё і творчасцьРаннія гадыНарадзілася 4 мая 1987 года ў Кіеве. Бацька — Аляксей Іосіфавіч Жмур. Маці — Лідзія Пятроўна Каменскіх, працавала ў Народным хоры імя Р. Вяроўкі. Хросная маці — Ала Кудлай. У пяць гадоў паехала ў Францыю па праграме абмену, дзе прабыла два месяцы. У шэсць гадоў паехала ў Італію, дзе пражыла сем гадоў, вывучыла Італьянскую мову і наведвала мясцовую школу. У Кіеве вучылася ў Пячэрскай гімназіі[3]. У 15 гадоў скончыла музычную школу па класе фартэпіяна[3]. Восем гадоў прафесійна займалася танцамі — балетам. Пасля школы паступіла ва Украінска-амерыканскі гуманітарны інстытут, дзе выкладанне вядзецца на англійскай мове. Кар’ера спявачкі пачалася ў 2004 годзе, калі яна прыняла ўдзел у фестывалі «Чарнаморскія гульні».У 2005 годзе атрымала ў Лондане ўзнагароду UBN Awards як «Адкрыццё года». 2006—2016: «Патап і Насця»![]() На працягу 2006—2017 гадоў NK была ўдзельніцай самага папулярнага дуэта сярод рускамоўнага насельніцтва «Патап і Насця» разам з Патапам. Пасля сумеснага кліпа з рэперам на папулярную песню «Без любви» пачаліся канцэрты, здымкі і гастролі. Пасля дуэт зняў кліп на песню «Не пара». Насцю пачалі запрашаць на шматлікія тэлевізійныя здымкі. Вясной 2009 года Насця разам Дзмітрыем Дзікусарам удзельнічала ў дабрачынным тэлевізійным праекце «Танцую для цябе», але неўзабаве яны пакінулі праект з-за запланаваных гастроляў «Патапа і Насці» у Германіі[4]. У лютым 2010 года Насця была прызнана «Самай прыгожай жанчынай Украіны 2009» па версіі часопіса «Viva»[5]. 2017—цяпер: сольная кар’ера і праект NKУлетку 2017 года стала вядома што Насця стане суддзёй восьмага сезона «X-Фактар» прэм’ера якога адбылася восенню на тэлеканале СТБ[6]. 24 кастрычніка ў відэа звароце Насця разам з Аляксеем Патапенкам абвясціла аб творчай паўзе дуэта «Патап і Насця»[7]. Неўзабаве стала вядома што Насця пачынае сольную кар’еру, але ўжо пад псеўданімам NK[8]. 2 лістапада яна выпусціла свой рускамоўны кліп «#этомояночь», які сабраў мільёны праглядаў на YouTube і стаў вірусным у сацыяльных сетках. У снежні выпусціла акустычны зборнік калядных песень і фільм «Xmas with NK», у якім змясціліся самыя папулярныя калядныя песні на чатырох мовах (украінскай, рускай, італьянскай, англійскай). 9 красавіка 2018 года на «Вечары прэм’ер з Кацярынай Асадчай» NK праспявала першую ўкраінамоўную песню ў сваім рэпертуары «Тримай», а ўжо восенню яе прэзентавалі на найбуйнейшай італьянскай радыёстанцыі «Rai Radio»[9]. У канцы верасня выйшаў іспана-англійскі трэк «Peligroso» ў жанры latin pop, які яна напісала ў суаўтарстве з прадзюсарам Ali Alvarez з кампаніі Magnus Media Марка Энтані, кампазітарам Cris Chil, шматразовым пераможцам Лацінаамерыканскага Грэмі Ёэл Хенрыкес і Аляксеем Патапенка. Неўзабаве NK адправілася ў проматур на Маямі, дзе прэзентавала песню ў самых папулярных лацінаамерыканскіх тэле- і радыё-праграмах: «¡Despierta America!» на тэлеканале Univision, «Total Acceso»[10] і «Titulares y Más» на тэлеканале Telemundo, «Buenos Dias Familia» на тэлеканале EstrellaTV, «Centro» на тэлеканале CBS[11], а таксама на тэлеканале ¡Hola! TV[12] і інш. Песня Peligroso ўвайшла ў рэйтынг найлепшых 25 Трапічных песень у катэгорыі лацінаамерыканскай музыкі паводле версіі выдання Billboard, дзе ўжо знаходзіцца шосты тыдзень. Таксама, у рамках проматура, NK наведала 19 штогадовую цырымонію ўручэння Лацінаамерыканскіх Грэмі і стала першым выканаўцам з Украіны, якая была туды запрошаная. 29 сакавіка 2019 года выйшаў афіцыйны рэмікс і кліп на песню Peligroso ад зоркі рэгетона De La Ghetto сумесна з NK[13]. 12 кастрычніка — выйшаў сольны альбом «No Komments» і кліп да песні «LOMALA». Уключае 10 кампазіцый на ўкраінскай, рускай і англійскай мовах[14]. У снежні 2018 была названая на M1 Music Awards у пяці намінацыях[15]. Атрымала перамогу ў катэгорыях «Співачка року» і «кліп года», зняты на песню «#этомояночь»[16]. Атрымала ўзнагароду лепшай міжнароднай зоркі па версіі ТРК «Украіна». У лютым 2019 года выйшаў кліп на песню «Попа как у Ким» у кліпе да гледачоў звярнуліся блогеры праекта «Чоткий Паца»[17]. У тым жа месяцы яна знялася для вокладкі ўкраінскага Cosmopolitan[18]. 25 красавіка NK выпусціла музычнае відэа на свой другі ўкраінамоўны трэк «Обіцяю», які яна прэзентавала 10 красавіка на «Вечары прэм’ер з Кацярынай Асадчай»[19][20]. Песня з’яўляецца прызнаннем у каханні загадкавага выбранніка, якога спявачка хавае ад прэсы. Паводле задумы рэжысёраў Дзяніса Манохі і Максіма Шаўкоўнікава, відэа стала аднаўленнем шэдэўраў вялікіх мастакоў розных эпох. У Відэа яна паўстала ў дзевяці вобразах, у прыватнасці Моны Лізы, Фрыды Кало, Алімпіі з карціны Манэ і іншых[19]. Ужо ў наступным месяцы ўкраінскі рэпер і прадзюсар Патап 23 мая прэзентаваў музычнае відэа на песню «Константа», у якой ён прызнаўся ў каханні да NK<[21]. 8 ліпеня NK адкрывала канцэрт калумбійскага спевака Малума падчас яго выступу ў Палацы спорту у Кіеве[22]. У тым жа месяцы яна выступіла на музычным фестывалі «Atlas Weekend» у Кіеве і на расійскім фестывалі «Жара» ў Баку (Азербайджан)[23][24]. У 2019 годзе, па дадзеных TopHit, відэакліп «Попа как у Ким» сабраў 17 781 217 праглядаў на YouTube, а агульная колькасць на канале — 74 263 283 праглядаў. У 2020 годзе, відэакліп на песню «Elefante» сабраў 15 178 543 прагляду. У 2021 годзе, па дадзеных TopHit, NK мела 718 947 эфіраў на ўкраінскіх радыёстанцыях. ДыскаграфіяСтудыйныя альбомы
Мініальбомы
Сінглы
ФільмаграфіяВэбсерыял
Тэлебачанне
Узнагароды і намінацыіСольная кар’ера NK
Іншая дзейнасцьЛінія адзення2017 — запусціла брэнд спартыўнага адзення «NKsport»[27]. У першую калекцыю ўвайшлі 17 мадэляў — футболкі, спартыўныя касцюмы, легінсы і брыджы, выпушчана 10 калекцый. ДабрачыннасцьЗ 2017 года пастаянна ўдзельнічае ў «Charity Weekend»[28]. Сабраныя падчас мерапрыемства сродкі перадаюцца ў ДУ Інстытут траўматалогіі і артапедыі НАМН Украіны. Пачынаючы з 2017 года, спявачка актыўна супрацоўнічае з дабрачынным фондам «Життєлюб»[29]. Па стане на 2018 год, Насця Каменскіх далучылася да 3 кампаній. Акрамя гэтага, быў запушчаны аўкцыён па продажы сцэнічнага рэквізіту і адзення артысткі з мэтай збору сродкаў для пабудовы двух пунктаў кармлення людзей сталага ўзросту «Абед без бед». У 2018 годзе стала ганаровым сябрам фіналу Жаночая Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2018[30]. Сям’я і асабістае жыццё
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia