Мікола Канстанцінавіч Багадзяж
Мікола Канстанцінавіч Багадзяж (16 мая 1957, вёска Траянаўка, Барысаўскі раён, Мінскай вобласці — 2022) — беларускі гісторык і журналіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Беларускага саюза журналістаў, сябар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў[2]. БіяграфіяУ 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Барысаўскім раёне, у 1985—1986 гадах у Валмянскай школе Дзяржынскага раёна. Потым працаваў у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. З 1990 года працаваў журналістам (у газетах «Чырвоная змена», «Цэнтральная газета», часопісах «Нёман», «Бярозка», выдавецтве «Триоль»[2]). Займаецца даследаваннем і прапагандай гісторыі Беларусі. Аўтар кнігі «Сыны зямлі беларускай» (2002). Сумесна з І. Масляніцынай (жонкай) напісаў кнігі «Слава і няслаўе» (1995), «Радзівілы — нясвіжскія каралі» (1997), «Радзівілы ў эпоху інтрыг і авантур» (2003) і інш. Шэраг артыкулаў прысвяціў радаводу Чапскіх, былых уладальнікаў Станькава (зараз у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці), запісаў пра іх легенды і паданні. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia