Волма (Дзяржынскі раён)
Во́лма[1] (трансліт.: Volma) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Волма. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета. Насельніцтва — 177 чалавек (2004). Знаходзіцца за 30 кіламетраў ад Дзяржынска, за 32 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Койданава; каля шашы Дзяржынск — Івянец. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеУпершыню Волма згадваецца ў другой палове XV стагоддзя як уладанне Войцеха Манівіда. У 1472 годзе тут існаваў касцёл, які адносіўся да Віленскага біскупства. У 1563 годзе Волма знаходзілася ва ўладанні Альберта Гаштольда. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. ![]() У 1581 годзе Волма атрымала статус мястэчка. Станам на 1620 год тут было 55 двароў. Цягам XVII—XIX стагоддзяў Волма знаходзілася ва ўладанні Валадковічаў, Філіповічаў, Ваньковічаў. У 1751 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касцёл. У складзе Расійскай імперыіУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Волма апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У пачатку XIX стагоддзя на паўночнай ускраіне мястэчка, на беразе ракі Валмянка сфарміравалася сядзіба з паркам, што належала Ваньковічам. У 1864 годзе адкрылася прыходская школа (13 вучняў — 10 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі). Станам на 1861—1866 гады — 14 двароў, на 1886 год — 4 двары. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Волма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Волма апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1939 годзе Волма ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета ў Івянецкім, з 25 снежня 1962 года — у Стаўбцоўскім, з 6 студзеня 1965 года — у Валожынскім, з 12 жніўня 1970 года — у Дзяржынскім раёнах. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год тут было 102 двары, на 1992 год — 113 двароў, на 1 студзеня 2004 года — 76 двароў. 23 сакавіка 2010 года вёска атрымала статус аграгарадка. 18 сакавіка 2011 года ў межы аграгарадка ўключана вёска Зуёўка[2]. Да 28 мая 2013 года аграгарадок уваходзіў у склад і з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Волменскага сельсавета[3]. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Волме працуюць сярэдняя школа, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта. Апроч таго, тут размяшчаецца філіял Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Дз. Сахарава. Турыстычная інфармацыяСлавутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia