Мікрафільмаванне

Мікрафільмаванне, мікрафотакапіраванне, выраб паменшаных копій (мікрафільмаў) з рукапісных друкаваных, графічных і інш. матэрыялаў фатаграфічным шляхам. Асабліва пашырана ў архіўнай і бібліятэчнай справах. Як навуковая дысцыпліна ўваходзіць у рэпраграфію.

На сучасным этапе існуюць 2 віды носьбітаў мікравыяваў: мікрафільм рулонны на 16, 32 і 70-мм фатаплёнцы і мікрафішны на плоскай фатаплёнцы фармату 105x148мм на празрыстай аснове.

Мікрафільмаванне выкарыстоўваецца з сярэдзіны 19 ст.; вялікая роля ў яго развіцці належыць рускаму фатографу Я. Ф. Бурынскаму. У Беларусі работа па стварэнні страхавых фондаў (мікрафільмаў) на найбольш каштоўныя і ўнікальныя архіўныя дакументы праводзіцца лабараторыямі мікрафільмавання з 1956.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya