Міласлава Рэзкава
Міласлава Хюбнерава-Рэзкава (чэшск.: Miloslava Hübnerová-Rezková; 22 ліпеня 1950, Прага, Чэхаславакія — 19 кастрычніка 2014, Прага, Чэхія) — чэхаславацкая скакуха ў вышыню, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў у Мехіка (1968). Спартыўная кар’ераРазам са сваёй сястрой яна вырасла ў Халяшовіцах. З дзяцінства яны займаліся балетам і мастацкай гімнастыкай. У лёгкую атлетыку будучая чэмпіёнка прыйшла выпадкова, замяніла захварэўшую аднакласніцу на спаборніцтвах па скачках у вышыню і адразу атрымала перамогу. Пры гэтым яе рост на той момант складаў усяго 1,69 см, толькі да дваццаці гадоў ён стаў 1,73 см, што таксама вельмі мала для скакунняў у вышыню. Акрамя таго, спартсменка пакутавала ад блізарукасці (3 дыяптрыі), здымаючы акуляры перад скачком, яна бачыла размыты сілуэт планкі. У 1968 годзе горадзе Ябланец-над-Нісай стала чэмпіёнкай ЧССР з вынікам 1,82 см, маючы на пачатак года вынік 1,68 см. Па парадзе свайго трэнера Рудольфа Хюбнера, каб не дазволіць сабе залішняга хвалявання падчас летняй Алімпіяды ў Мехіка (1968) спартсменка сумяшчала трэніроўкі з чытаннем кнігі Джэрома К. Джэрома «Трое ў лодцы, не лічачы сабакі». У выніку, узяўшы з трэцяй спробы планку на вышыні 1,82 м, стала алімпійскай чэмпіёнкай. З’яўлялася чатырохразовай чэмпіёнкай Чэхаславацкай ССР (1968, 1969, 1972 і 1974). Чэмпіёнка Еўропы 1969 года з вынікам 1,83 м. На летніх Алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972) заняла 15-е месца. На чэмпіянатах Еўропы ў Хельсінкі (1971) і Рыме (1974) займала 5-е месца. Спартсменка года ў Чэхаславакіі 1969 года. Апошні раз выйшла ў скачковы сектар на спаборніцтвах у Таліне ў 1977 годзе. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia