Джэром Клапка Джэром
Джэром Клапка Джэром (англ.: Jerome Klapka Jerome; 2 мая 1859, г. Уолсал, Вялікабрытанія — 14 чэрвеня 1927) — англійскі пісьменнік. Біяграфічныя звесткіПрацаваў клеркам, акцёрам, рэпарцёрам, настаўнікам і інш. 3 1892 цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. ТворчасцьПершы зборнік гумарыстычных замалёвак «На сцэне і за кулісамі» (1885). Наступная кніга «Пустыя думкі пустога чалавека» (1886). Сапраўдную папулярнасць пісьменніку прынесла кніга «Трое ў чоўне, і пёс з імі» (1889). Джэром К. Джэром атрымаў заказ напісаць турыстычны гід па Тэмзе, але ў яго атрымалася «Вялікая Брытанская энцыклапедыя апраўданняў, адмазак і адчэпак»[6]. Чацвёра сяброў, Джордж, Гарыс, Джэй і фоксік Манмарансі, замучаныя агульнай млявасцю і абыякавасцю да жыцця, выпраўляюцца з вялікага горада ў рачное падарожжа. Каб зазнаць прыгоды, але з помпай і шыкам нікуды не дайсці. Гэта гімн ляноце, закону бутэрброда. Аўтар кніг «Дзённік аднаго паломніцтва», «Гісторыі, расказаныя пасля вячэры» (абедзве 1891), «Трое на веласіпедзе» (1900), «Назіранні Генры» (1901), аўтабіяграфічнага рамана «Пол Келвер» (1902), рамана «Томі і К°» (1904) і інш., п’ес (найбольш вядомая «Жыхар з чацвёртага паверха», 1907). Перавагу пісьменнік аддаваў двум жанравым формам — гумарыстычнаму эсэ і «падарожжу», у якіх галоўны герой — чалавек энергічны і непахісны аптыміст — пастаянна апынаўся ў камічна-абсурдных сітуацыях. Беларускія перакладыАпавяданне «Сумная гісторыя» (A Pathetic Story) на беларускую мову пераклала Надзея Кім, кнігу «Трое ў чоўне, і пёс з імі» (Three Men in a Boat, To Say Nothing of the Dog) пераклаў Павел Касцюкевіч. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia