Мілаш Абрэнавіч
Мілаш Абрэнавіч (Мілаш Тэадоравіч, сербск.: Милош Обреновић) — князь Сербіі ў 1815—1839 і 1858—1860 гг. заснавальнік дынастыі Абрэнавічаў. Мілаш Тэадоравіч, сын селяніна, нарадзіўся каля 1780 і быў пастухом. Прыняў удзел у распачатым у 1804 годзе Першым сербскім паўстанні, якое ўзначаліў Карагеоргій Петравіч. Мілаш Тэадоравіч стаў адным з правадыроў паўстанцаў, але Карагеоргій забіў (1810) яго зводнага брата Мілана Абрэнавіча, чыё імя ўзяў Мілаш. Пасля гэтага два лідары паўстання ўступілі ў востры канфлікт. КіраваннеУ 1815 годзе ўзначаліў Другое сербскае паўстанне. Пад ціскам Расіі, асманскія ўлады пагадзіліся на аўтаномію Сербіі на чале з Мілашам Абрэнавічам. Армія прымусіла яго адрачыся ад прастола (1839), аднак ён вярнуўся на трон (1858). Мілаш Абрэнавіч выкарыстоўваў аўтарытарныя метады кіравання. Здушыў некалькі паўстанняў у краіне. У 1835 быў прымушаны прыняць Статут (Канстытуцыю), па якім засноўваўся парламент. Цікавыя фактыПадчас Другога сербскага паўстання Абрэнавіч упершыню выкарыстоўвае прывітанне трыма пальцамі як знак самаідэнтыфікацыі сербаў. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia