Мілен Дэманжо
Мары-Элен Дэманжо (фр.: Marie-Hélène Demongeot, вядомая пад сцэнічным імем Мілен Дэманжо (фр.: Mylène Demongeot), 29 верасня 1935, Ніца, Прыморскія Альпы, Францыя — 1 снежня 2022, XV акруга Парыжа, Францыя) — французская актрыса кіно, тэлебачання і тэатра, пісьменніца. Яе кар’ера ахоплівала амаль сем дзесяцігоддзяў і складалася з удзелу ў больш чым 100 французскіх, італьянскіх і англамоўных пастаноўках. Першую вядомасць актрыса атрымала пасля выканання ролі Мілэдзі дэ Вінтэр у «Трох мушкецёрах» (1961). Аднак найбольшую папулярнасць ёй прынесла роля журналісткі Элен у трылогіі пра Фантамаса («Фантамас» (1964), «Фантамас разбушаваўся» (1965) і «Фантамас супраць Скотланд-Ярда» (1967)), якая пазней стала культавай. Дэманжо таксама з’яўлялася сэкс-сімвалам 1950-х-1960-х гадоў. Яна здымалася ў разнажанравым кіно — трылерах, вестэрнах, камедыях, пеплумах, гістарычных і прыгодніцкіх фільмах — пазбегнуўшы тыпізацыі роляў, за што атрымала мянушку «Ветэран кінематографа». Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia