Мінская агламерацыя

Мінская агламерацыя са спадарожніка. 2019.

Мінская агламерацыя («Вялікі Мінск») — найбольшая і адзіная гарадская агламерацыя на тэрыторыі Беларусі. Уключае ў першую чаргу горад Мінск і Мінскі раён Мінскай вобласці, хоць яе ўплыў адчуваецца і ў некаторых рэгіёнах сумежных абласцей. Ядром агламерацыі з'яўляецца горад Мінск з насельніцтвам 2,018 мільёна чалавек у канцы 2019 года. У зоне 1,5-гадзіннай даступнасці Мінска ў 2010 годзе пражывала каля 2,645 мільёна чалавек. Мінская агламерацыя з'яўляецца адносна маладой: яе фарміраванне пачалося толькі ў другой палове XX стагоддзя. Менш чым за 40 год агламерацыя дасягнула вялікай ступені развіцця. У постсавецкай Беларусі ўлады заахвочваюць развіццё перыферыі агламерацыі і стрымліваюць рост ядра агламерацыі.[1]

Крыніцы

  1. МИНСКАЯ АГЛОМЕРАЦИЯ В СИСТЕМЕ ГОРОДСКИХ ПОСЕЛЕНИЙ БЕЛАРУСИ Данилов - Электронная библиотека БГУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 28 жніўня 2020.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya