Мінская брама (Бабруйская крэпасць)
Мінскія брама — колішняя галоўная брама Бабруйскай крэпасці, спраектаваная пецярбургскім архітэктарам А. Я. Штаўбертам (1780—1843 гг.). Праект брамы «найвышэйша ўхвалены» ў пачатку 1824 г. Брама злучала крэпасць з дарогай на Мінск і адкрывалі галоўную вуліцу ў крэпасці, у кірунку да Рагачоўскай брамы. Архітэктура![]() З унутранага боку мела тры роўнапралётныя аркі, заключаныя паміж лесвіцамі, якія вялі на верх крапасных валаў. Аркі, апраўленыя клінчатымі архівольтамі, абапіраюцца на невысокія руставаныя апоры. Сярэдняя арка служыла для праезду, у крайніх меліся дзверы да кардэгардый; аб'ядноўваў аркі просты карніз. Атык упрыгожваў амаль двухмятровы чыгунны двухгаловы арол, які трымаў у лапах лаўровы вянок і паходню, падпаленую з двух бакоў. У цэлым брама была імпазантным, масіўным збудаваннем, параднасць якому надаваў звычайны для класіцызму набор дэталяў. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia