Мінская плошча (Кіеў)Мі́нская плошча — плошча ў жылым масіве Абалонь Абалонскага раёна Кіева. Размешчана на скрыжаванні Абалонскага праспекта і вуліцы Ляўка Лук’яненкі. Узнікла ў канцы 1970-х гадоў як безназоўная плошча на стыку новапракладзеных вуліц. Сучасная назва — з 1982 года. У 1960-1970-я гады Мінскай плошчай таксама называлі і месца скрыжавання праспекта Чырвоных Казакоў (цяпер — праспект Сцяпана Бандэры) і вуліц Новаканстанцінаўскай і Дзям’яна Каротчанкі (цяпер — вуліца Алены Тэлігі) на Куранёўцы (у XIX — 1-й палове ХХ стагоддзя — Траецкая рыначная плошча). На плошчы размешчаны: сквер з помнікам Арханёлу Міхаілу — заступніку Кіева, рынак «Мінскі», рэстаран хуткага абслугоўвання «McDonald’s», дом побыту «Абалонь» і дзяржаўная раённая адміністрацыя Абалонскага раёна Кіева. Геаграфічныя каардынаты50°30′44,20″ пн. ш. 30°29′54,70″ у. д.HGЯO Транспарт
Паштовы індэкс01032 Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia