Мінская (станцыя метро, Кіеў)
«Мінская» (укр.: «Мі́нська», ⓘ) — 24-я станцыя Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі Кіеўскага метрапалітэна паміж станцыямі «Абалонь» і «Герояў Дняпра». Была адкрыта 6 лістапада 1982 г. Пасажырапаток — 51,5 тыс. чал./суткі (2009 год). Назву атрымала ад аб’ектаў, якія размешчаны непадалёку ад станцыі — Мінскага раёна (цяпер — Абалонскі) і Мінскай плошчы. КанструкцыяСтанцыя дробнага залажэння, першая аднаскляпеністая ў Кіеве. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Абсталяванне станцыі выканана ў стылі беларускіх народных арнаментаў. Платформа з абодвух тарцоў злучаная ўсходамі з двума падземнымі вестыбюлямі, сумешчанымі з падземнымі пераходамі на Абалонскі праспект і вуліцу Лёўкі Лук’яненка. Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць. Абодва падземных пераходы маюць па 4 ўваходы-выхады. АбсталяваннеАрхітэктурнае рашэнне станцыі ёсць камбінацыяй прыёмаў, якія не мелі да таго прамых аналагаў у кіеўскім метро: звод станцыі ўяўляе сабой ступеністую канструкцыю, у якой зманціравана схаванае закарнізнае асвятленне белага колеру. Цэнтральная вось залы візуальна падкрэслена беларускімі арнаментамі, суцэльнай паласой якія праходзяць уздоўж усей столі. Шляхавая сцяна мае параўнальна невялікую вышыню і пакрыта мармурам, карніз сцены пакрыты арнаментам на белым фоне. Фотаздымкі
Рэжым працыАдкрыццё — 5:33, закрыццё — 0:04 Адпраўленне першага цягніка ў напрамку: Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку: ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia