Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ
Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў Мінску ў 1954 годзе ў якасці тэхнічнага вучылішча № 2. Месціцца ў Партызанскім раёне Мінска па вуліцы Будзённага, д. 8. Навучанне за бюджэтны кошт прадугледжвае год адпрацоўкі на прадпрыемстве ў Мінску: ААТ «Белэлектрамантаж», «Прамтэхмантаж», «Упраўленне механізацыі № 79», Трэст № 15 «Спецбуд», ЗАТ «Электрасервісбуд» і Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтаперавозчыкаў. На 2013 год каледж быў адзіным у Беларусі, дзе рыхтавалі машыністаў вежавага крана і мантажнікаў вонкавых трубаправодаў. На навучанне прымалі толькі юнакоў. Пры каледжы працавала аўташкола з уласнымі аўтадромам і аўтатранспартам для падрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорыі «В» (легкавых аўтамабіляў — вагой да 3,5 тоны). Сярод 70 аўташкол Мінска каледж займаў 4-е месца па здачы вучнямі экзаменаў у Дзяўжаўнай аўтаінспекцыі (ДАІ) з першай спробы. Вучняў забяспечвалі за кошт бюджэту харчаваннем, спецадзеннем і падручнікамі[1]. СпецыяльнасціМінскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ прапануе навучанне па 8 рабочых спецыяльнасцях. Пасля 9 класаў (атрымання базавай адукацыі) на працягу 3 гадоў вучняў рыхтавалі на: электрагазазваршчыкаў на аўтаматычных машынах; электрамантажнікаў па асвятляльных і сілавых сетках, электраабсталяванні; слесараў па рамонце аўтамабіляў; вадзіцеляў аўтамабіляў катэгорыі С (вагой звыш 3,5 тон). Пасля 11 класаў (атрымання агульнай сярэдняй адукацыі) вучні атрымлівалі спецыяльнасці: на працягу года — машыніста маставога крана, стропальшчыка, электраманцёра электраабсталявання, аўтаслесара і вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі С для міжнародных перавозак; на працягу года і 6 месяцаў — машыніста аўтамабільнага крана[1]. ГісторыяУ 1954 годзе заснавалі Мінскае тэхнічнае вучылішча № 2. У 1958 годзе побач з вучылішчам адкрылі інтэрнат для вучняў на 288 месцаў. Пазней вучылішча атрымала назву каледжа мантажных і пад’ёмна-транспартных работ. У 2015 годзе інтэрнат каледжа паўторна адкрылі пасля рамонту з месцамі на 158 вучняў[2]. Кіраўнікі
Выпускнікі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia