Мінскі кацёл

Мінскі кацёл
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Дата 3 ліпеня 1944
Вынік Перамога Чырвонай Арміі
Праціўнікі
Сцяг СССР СССР Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Камандуючыя
Сцяг СССР Сцяг Нацысцкай Германіі

Мінскі кацёл — акружэнне войскамі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў у ходзе Мінскай аперацыі галоўных сіл 4-й і асобных злучэнняў 9-й нямецкіх армій на ўсходзе ад Мінска 3 ліпеня 1944 года. У кацёл трапіоа 105 000 гітлераўцаў. 4 ліпеня 1944 савецкія войскі — часткі 49-й, 50-й армій 2-га Беларускага фронту, 33-й арміі 3-га Беларускага фронту, частка сіл 1-й і 4-й паветраных армій пачалі ліквідацыю акружаных войск. Спробы іх вырвацца з «катла» поспеху не мелі. 7-8 ліпенязнішчаны ці ўзяты ў палон галоўныя сілы нямецкіх войск, 9-11 ліпеня — астатнія асобныя групы. У Мінскім «катле» знішчана больш за 70 000 і ўзята ў палон каля 35 000 салдат і афіцэраў праціўніка, у тым ліку 12 генералаў.

У ліквідацыі «катла» ўдзельнічалі партызаны брыгад 2-й Мінскай, «Буравеснік», імя Ракасоўскага, «За Савецкую Беларусь», імя газеты «Правда», «Полымя», імя Шчорса і іншыя. Партызаны ахоўвалі ўсе асноўныя аб'екты ў Мінску і яго ваколіцах.

Акружэнне праціўніка ў Мінскім «катле» — важнае дасягненне ў развіцці савецкага ваеннага майстэрства. Упершыню ў наступальных дзеяннях Чырвонай Арміі праціўнік быў акружаны і разгромлены ў выніку паралельнага і франтальнага праследавання на глыбіні 200—250 км ад папярэднягя краю яго абароны.

Крыніцы

Літаратура

  • Лемяшонак, У. І. Мінскі кацёл // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 362. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya