Партызанская брыгада «Полымя»
Партызанская брыгада «Полымя» — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года на базе атрадаў «Полымя», арганізаванага ў ліпені 1942 года, і імя Чапаева, вылучаных з партызанскай брыгады «За Радзіму» імя А. К. Флегантава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пухавіцкага раёна. 2 ліпеня 1944 года брыгада (634 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Філіпскіх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісарНачальнік штаба
ГісторыяПартызаны разам з брыгадамі Мінскай зоны вялі баі па ачышчэнню тэрыторыі Пухавіцкага і сумежных з ім раёнаў ад нямецкіх войск, за ўтрыманне партызанскай зоны, прарываліся з блакады (сакавік, снежань 1943, май 1944 гадоў), Правялі больш за 140 дыверсій па падрыву эшалонаў, на ўчастках Пухавічы — Талька, Рудзенск — Дрычын. У «рэйкавай вайне» на чыгуначным участку Пухавічы — Талька (3.8.1943) і Седча — Міханавічы (13.8.1943) падарвалі больш за 1,5 тысячы рэек. Двойчы ўзрывалі мост цераз рэку Блужа (ліпень 1943), у кастрычніку 1943 падарвалі нафтабазу ў Мар’інай Горцы. Разам з Чырвонай Арміяй вызвалілі гарадскі пасёлак Мар’іна Горка. ПамяцьУ 1965 і ў 1969 гадах у вёсках Падкоссе і Балачанка Пухавіцкага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены помнікі. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia