Міністэрства нацыяльнальнай эканомікі Казахстана
Міністэрства нацыяльнальнай эканомікі Казахстана — цэнтральны выканаўчы орган, што ажыццяўляе міжгаліновую і міжрэгіянальную каардынацыю распрацоўкі асноўных кірункаў дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі, місіяй якога з’яўляецца фармаванне цэласнай і эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага планавання, арыентаванай на дасягненне стратэгічных мэт і рэалізацыю прыярытэтных заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, а таксама развіццё гандлёвай дзейнасці. 16 студзеня 2013 Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан «Пра далейшае дасканаленне сістэмы дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Казахстан» было рэарганізавана ў Міністэрства эканомікі і бюджэтнага планавання Рэспублікі Казахстан[3]. 6 жніўня 2014 года падчас рэарганізацыі Міністэрства нацыянальнай эканомікі замяніла Міністэрства эканомікі і бюджэтнага планавання Казахстана і Міністэрства рэгіянальнага развіцця Казахстана, таксама да яго аднесены функцыі рэарганізаваных агенцтваў: па статыстыцы, па рэгуляванні натуральных манаполій, па абароне канкурэнцыі, па абароне праў спажыўцоў[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia