Юрысдыкцыя

Юрысды́кцыя (лац.: jurisdictio — судаводства ад jus «права» + dictio «абвяшчэнне») — устаноўленая законам або іншым нарматыўным актам сукупнасць паўнамоцтваў адпаведных дзяржаўных органаў вырашаць прававыя спрэчкі і справы аб правапарушэннях; права ацэньваць дзеянні асобы або іншага суб’екта права з пункту гледжання іх правамернасці і прымаць юрыдычныя санкцыі да правапарушальнікаў. Юрысдыкцыя вызначаецца ў залежнасці ад віду і характару спраў, што вырашаюцца (злачынствы, праступкі, маёмасныя спрэчкі і г.д.), тэрытарыяльнай іх прыналежнасці, ад асоб, якія бяруць у іх удзел. Пад юрысдыкцыяй разумеецца таксама сфера адносін, на якія пашыраюцца паўнамоцтвы.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya