Міні Мінаві
Суліман Аркуа Мінаві (араб. سليمان أركو مناوي; нар. 12 снежня 1968), больш вядома як Міні Мінаві (مني مناوي) — суданскі палітык, лідар найбуйнейшай фракцыі расколатай Вызваленчай арміі Судана. БіяграфіяПрацаваў педагогам. Да расколу арганізацыі ў 2004 годзе быў сакратаром лідара паўстанцкай групоўкі «Вызваленчая армія Судана» Абдула Вахіда Нура. У маі 2006 года падпісаў з урадам мірны дагавор[1]. У тым жа годзе прызначаны старшынёй Пераходнага рэгіянальнага органа Дарфура і старэйшага памочніка прэзідэнта. Падтрымаў увод у Дарфур міратворцаў ААН[2]. Выступаў супраць дыскрымінацыйнай праграмы ўрада Судана, якую Амар аль-Башыр праводзіў супраць народа загава[3]. У снежні 2010 года, пасля неаднаразовых скаргаў на невыкананне ўладамі мірных пагадненняў, Вызваленчы рух Судана выйшаў з мірнага пагаднення[4], а Мінаві пакінуў дзяржаўныя пасады[5] і вярнуўся да паўстанцкай дзейнасці[6] У маі 2021 года, пасля заключэння новага пагаднення, Міні Мінаві быў прызначаны губернатарам Дарфура[7]. На фоне канфлікту паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала ўзначаліў кааліцыю «Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура», якая стваралася для абароны цывільнага насельніцтва (арганізацыя заяўлена як нейтральная і міратворчая)[8][9]. У лістападзе атрады Вызваленчай арміі Судана, падпарадкаваныя Міні Мінаві, афіцыйна далучыліся да сіл Бурхана ў барацьбе з генералам Дагала[10]. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia