Місісіпскі ўніверсітэт
Місісіпскі ўніверсітэт (англ.: University of Mississippi) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца каля горада Оксфард у штаце Місісіпі. Агульная характарыстыкаГэта старэйшы дзяржаўны ўніверсітэт штата і самы вялікі па колькасці студэнтаў. 24 лютага 1844 года заканадаўчы сход штата Місісіпі заснаваў універсітэт, і праз чатыры гады ён прыняў першыя 80 студэнтаў. Падчас Грамадзянскай вайны ўніверсітэт дзейнічаў як шпіталь Канфедэрацыі і ледзь пазбег разбурэння войскамі генерала Гранта. У 1962 годзе падчас руху за грамадзянскія правы ва універсітэцкім кампусе адбыліся расавыя бунты, калі прыхільнікі сегрэгацыі спрабавалі перашкодзіць залічэнню афраамерыканскага студэнта Джэймса Мэрэдыта. Універсітэт цесна звязаны з пісьменнікам Уільямам Фолкнерам і кіруе яго былым домам, які разам з абсерваторыяй Барнарда і гістарычным раёнам Лісэй-Серкл унесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША. Сёння ўніверсітэт кіруе адзіным у ЗША заводам па вытворчасці канабіса, зацверджаным Упраўленнем па кантролі за харчовымі прадуктамі і лекамі ЗША. Яго медыцынскі цэнтр правёў першую перасадку лёгкіх і сэрца ад жывёлы да чалавека. Сярод выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта 10 губернатараў штатаў, 5 сенатараў ЗША, кіраўнікі урада і лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Іншыя выпускнікі атрымалі такія ўзнагароды, як Эмі, Грэмі і Пулітцэраўская прэмія. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia