Міхал Верашчака
Міхал Антоніевіч Верашчака (1795 — пасля 1846). БіяграфіяПаходзіць са шляхецкага роду Верашчакаў. Нарадзіўся сям’і Антонія Верашчакі, маршалка шляхты Новагародскага павета, дзедзіча фальварка Туганавічы (1774), уладальніка фальварка Плужыны (1797), і Францішкі (з роду Анцутаў), дачкі берасцейскага суддзі. Брат Марылі Верашчакі, каханай Адама Міцкевіча. Вучыўся ў мінскай гімназіі, Віленскім універсітэце, дзе быў сябрам Таварыства прамяністых. Старшыня Навагрудскага межавага суда, уладальнік маёнтка Плужыны ці Дварэц са 160 рэвізскімі душамі мужчынскага полу (1838 г.). Сярод яго сяброў былі Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнацы Дамейка, Адам Міцкевіч. Я. Чачот успамінае яго ў баладзе «Калдычэўскі шчупак». А. Міцкевіч, які прыязджаў у Туганавічы і Плужыны, прысвяціў яму баладу «Свіцязь», пісаў, шго «Міхал адукаваны, начытаны і заўзяты рамантык». І. Дамейка таксама ўспамінаў:
Гэтыя рысы Верашчакі ўвасобіліся ў вобразе Графа ў паэме А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Член ложы Шчаслівага вызвалення ў Нясвіжы, масон 3-й ст. і намеснік аратара ў 1820. Член ніжняга (малога) капітула «Святыні спакою» ў Нясвіжы, масон 3-й ст[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia