Марыля Верашчака
Марыля Верашчака, Марыянна Эва Верашчака герба Касцеша (польск.: Marianna Ewa Wereszczakówna; 24 снежня 1799, Туганавічы — 28 снежня 1863) — шляхцянка, каханая Адама Міцкевіча, стрыечная сястра Ігната Дамейкі. Біяграфія![]() Нарадзілася ў Туганавічах як трэцяе дзіця Антонія Верашчакі, маршалка шляхты Новагародскага павета і Францішкі (з роду Анцутаў), дачкі берасцейскага суддзі. Яе маці была цёткай Ігната Дамейкі, а таксама траюраднай сястрой Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі[2]. Ахрышчаная 1 студзеня 1800 года ў Касцёле Святой Ганны ў Варончы. Хроснымі бацькамі былі Іпаліт Дамейка, зямельны наваградскі натарыус і Ганна Верашчака, наваградская падкаморая, дапамагалі Стэфан Верашчака (муж Ганны) і Караліна Дамейка (жонка Іпаліта). Летам 1818 альбо 1819 года Адам Міцкевіч прыехаў разам з Тамашам Занам у Туганавічы, дзе і распачалося ўзаемнае, няспраўджанае і няшчаснае каханне да Марылі Верашчакі. На той момант Марыля Верашчака была ўжо заручоная з графам Ваўжынцам Путкамерам герба Бражаціцы, з якім пабралася шлюбам у 1821 годзе і засталася жыць у маёнтку ў Больцініках. Суседнім маёнткам у Плужынах кіраваў Міхал Верашчака, сябар Адама Міцкевіча; пасля шлюбу Марылі там засталася жыць яе маці, а Міхал прыняў Туганавічы. 1 жніўня 1821 года ў Цырыне Адам Міцкевіч, на той час настаўнік ковенскіх школаў, з графіняй Путкамер трымалі да хрышчэння Францішка Саковіча. Адам Міцкевіч бываў у Плужынах, Туганавічах і Больцініках: у Плужынах у жніўні 1821 года з нагоды імянінаў каханай Міцкевіча паўстала балада «Свіцязянка». Марылі быў адрасаваны верш «Да М***», упамянуты ў «Баладах і рамансах» і ў IV частцы «Дзядоў». У чэрвені 1833 года Марыля Путкамер з роду Верашчакаў з мужам Ваўжынцам былі арыштаваны за сумесную дапамогу эмісару Марцэлю Шыманскаму . Пахаваная 29 снежня 1863 года на цвінатры пры касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Беняконях. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia