Міхал Тышкевіч
Міхал Тышкевіч (1761 — 4 верасня 1839) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік Біржанскай лініі роду Тышкевічаў. Пасля Радзівілаў валодаў Біржанскім маяратам на тэрыторыі сучаснай Літвы. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Юзафа Ігнацыя і Марыі Ганны з Галімскіх. Успадкаў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдзічаве. Паводле гісторыка Браніслава Гэмбажэўскага , падчас паўстання 1794 года Міхал Тышкевіч у чыне генерал-маёра камандаваў паўстанцкім атрадам — расонскімі стральцамі. У расійска-французскую вайну (1812) быў палкоўнікам 17-га літоўскага ўланскага палка, які сфарміраваў сваім коштам[2]. Пасля вайны набыў Палангу, дзе заснаваў курорт. Сям’яУ шлюбе з Яаннай Карп, дачкой Бенядзікта Карпа, меў сыноў Яна Канстанціна, Юзафа і Бенедыкта, а таксама дачку Яну. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia