Міхал Яўстахій Валовіч

Міхал Яўстахій Валовіч
Смерць не раней за 14 красавіка 1689 і не пазней за 28 лістапада 1689
Род Валовічы
Бацька Самуэль Валовіч[1]
Жонка Соф’я з Масальскіх[d][2][3][…]
Дзеці Ганна з Валовічаў[d][2], Юрый Валовіч[d][2] і Кацярына з Валовічаў[d][2]

Міхал Яўстахій Валовіч (? — 1689) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Самуэля Валовіча. Згадваецца у 1645 г. пры падзеле з братамі бацькоўскай маёмасці.

Падстолі ашмянскі ў 1669—1676 гг., слонімскі падкаморы ў 1677—1685 гг. Электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ў 1669 г.

Памёр у 1689 г., у падымным рэестры Слонімскага павета за 1690 г. згадваюцца яго удава i сын Юрый, падкаморыч слонімскі.

Сям’я

З 1674 года ў шлюбе з княжной Соф’яй Яганнай з Масальскіх, якая згадваецца ў 1695 г. як уладальніца маёнтка Рудзевічы ў Ваўкавыскім павеце.

Літаратура


  1. Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 138. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  2. а б в г Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 139. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  3. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 258.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya